У Мінску затрыманы пенсіянер, які вырошчваў забароненыя грыбы.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, 61-гадовы мужчына, у мінулым доктар-псіхіятр, у сябе дома вырошчваў псілацыбінавыя грыбы. Яны ўтрымліваюць галюцынагенныя (псіхадэлічныя) рэчывы, а іх вырошчванне заканадаўча забаронена. Мужчыну затрымалі супрацоўнікі сталічнага наркакантролю.

У сябе дома пенсіянер арганізаваў сапраўдную лабараторыю, дзе мелася ўсё неабходнае для вырошчвання грыбоў. У кватэры аператыўнікі выявілі і канфіскавалі больш за 115 г сухіх грыбоў, таксама мелася 15 г марыхуаны, трансфарматар, кампрэсар, насенне, угнаенні.

Мужчына распавёў, што вырошчваў грыбы як для сябе, так і для збыту.

У дачыненні да яго цяпер заведзеная справа па ч. 3 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?