У выніку выбуху аўтамабіля ў цэнтры Луганска ў суботу загінуў «начальнік упраўлення Народнай міліцыі» т. зв. «ЛНР» Алег Анашчанка, піша»УП».

Пра гэта паведаміў рэсурс баевікоў «Луганскі інфармацыйны цэнтр» са спасылкай на «прэс-службу Народнай міліцыі».

Там назвалі выбух тэрактам.

«4 лютага ў 07.50 на вуліцы Чырванасцяжнай ў раёне квартала Мірны ў выніку тэрарыстычнага акту — падрыву аўтамабіля — забіты начальнік упраўлення Народнай міліцыі ЛНР палкоўнік Анашчанка А. В.», — гаворыцца ў паведамленні.

У падарваным аўтамабілі, акрамя Анашчанкі, знаходзіўся яшчэ адзін чалавек, ён таксама загінуў.

Раней крыніца ў «сілавых структурах Луганска» паведаміла, што каля 8 раніцы прагрымеў выбух на адной з вуліц у раёне цэнтра горада. Відавочцы паведамілі, што падарваны пазадарожнік маркі Toyota.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?