Праца над абнаўленнем навучальных праграм будзе працягвацца. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка, каментуючы выступ Лукашэнкі на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае БЕЛТА.

news.21.by

«Мы сёння актыўна працуем над зместам навучальных праграм. Ідзе іх перайначванне, уносяцца карэктывы. Пастаянна з'яўляюцца новыя веды, якія трэба ў той ці іншай меры даць у школе і іншых навучальных установах. Мы будзем глядзець, што павінна заставацца ў гэтых праграмах, а што не, на якія тэмы трэба вылучыць больш гадзін, а на якія менш. Гэта пастаянны працэс. Праца над абнаўленнем навучальных праграм вядзецца і будзе працягвацца», — сказаў Карпенка.

У якасці прыкладу элементаў навучальных праграм, якія маюць патрэбу ва ўдасканаленні, міністр адукацыі прывёў той факт, што ў школе з 5-га па 9-ы клас на працоўнае навучанне вылучаецца ўсяго толькі адна гадзіна на тыдзень.

«Але ж малады чалавек ці дзяўчына павінны мець навыкі, якія могуць спатрэбіцца ў паўсядзённым сямейным жыцці. Галоўная задача школы — падрыхтаваць дзіця да выхаду ў самастойнае жыццё», — адзначыў міністр адукацыі. Ён дадаў, што фармаванню падобных навыкаў можна прысвяціць шосты школьны дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0