Адміністрацыя ЗША занепакоеная сітуацыяй на ўсходзе Украіны, заявіў віцэ-прэзідэнт гэтай краіны Майк Пенс. «Мы ўстрывожаныя узмацненнем ваенных дзеянняў», — указаў ён у эфіры амерыканскай тэлекампаніі ABC News у нядзелю, 5 лютага, піша Dw.de.

AP

AP

Паводле яго слоў, тэма ўкраінскага канфлікту абмяркоўвалася падчас праведзенай тыдзень таму тэлефоннай размовы прэзідэнтаў ЗША і РФ Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна, хоць яна не была згаданая ў афіцыйнай заяве Белага дома. Гэтыя перамовы будуць працягнутыя, паабяцаў Пенс.

Адначасова віцэ-прэзідэнт не выключыў адмены амерыканскіх санкцыяў супраць Масквы. Гэтае пытанне будзе вырашана ў бліжэйшыя месяцы, адзначыў ён.

Паводле яго слоў, усё будзе залежаць ад таго, ці пабачыць Вашынгтон перамены ў пазіцыі расійскага кіраўніцтва, а таксама магчымасці супрацоўніцтва пры вырашэнні глабальных праблем, у прыватнасці, барацьбы супраць ісламскага тэрарызму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0