06.02.2017 / 09:30

Навукоўцы РАН прызналі гамеапатыю лжэнавукай 26

Камісія па барацьбе з ілжэнавукай і фальсіфікацыяй навуковых даследаванняў пры прэзідыуме Расійскай акадэміі навук прызнала гамеапатыю — лячэнне звышмалымі дозамі лекавых сродкаў — антынавуковым, а гамеапатычныя прэпараты — небяспечнымі для здароўя. Навукоўцы рэкамендуюць Міністэрству аховы здароўя Расіі і дактарам адмовіцца ад лячэння такімі сродкамі і рабіць на ўпакоўках спецыяльную маркіроўку аб іх неэфектыўнасці. Пра гэта гаворыцца ў мемарандуме «Аб лжэнавуковай гамеапатыі», піша Дождь.

Прааналізаваўшы публікацыі ў навуковых выданнях і справаздачы аб клінічных даследаваннях, камісія прыйшла ў высновы, што прынцыпы гамеапатыі супярэчаць вядомым законам прыроды, а доказы яе эфектыўнасці адсутнічаюць.

Акрамя таго, як сцвярджаюць эксперты, гамеапатыя небяспечная для здароўя, бо хворыя трацяць значныя сродкі на нядзейныя прэпараты і грэбуюць сродкамі лячэння з пацверджанай эфектыўнасцю. «Гэта можа прыводзіць да неспрыяльных вынікаў, у тым ліку да смерці пацыентаў», - гаворыцца ў мемарандуме.

Аўтары даклада таксама сфармулявалі рэкамендацыі Міністэрству аховы здароўя, Федэральнай службы па наглядзе ў сферы аховы здароўя, а таксама дактарам, СМІ і патэнцыйным пацыентам гамеапатаў.

У прыватнасці, спецыялісты рэкамендуюць Міністэрству аховы здароўя Расіі вывесці гамеапатычныя прэпараты з медыцынскага ўжывання ў бальніцах, а таксама маркіраваць ўпакоўкі такіх прэпаратаў указаннем аб іх недаказанай эфектыўнасці.

Ад Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі навукоўцы таксама запатрабавалі ўвесці абавязковую маркіроўку гамеапатычных прэпаратаў, якая паказвае на адсутнасць паказанняў да ўжывання. Дактарам, у сваю чаргу, рэкамендавана інфармаваць пацыентаў аб неэфектыўнасці і лжэнавуковай гамеапатыі і адмовіцца ад прызначэння гамеапатычных прэпаратаў для дасягнення эфекту плацэба.

«У СССР гамеапатыя не забаранялася, але была абмежаваная, як ненавуковая практыка. У 90-я гады гамеапатыя змагла шырока ўкараніцца ў сістэму расійскай аховы здароўя. На сённяшні дзень замежныя і расійскія вытворцы гамеапатыі, карыстаючыся недасведчанасцю насельніцтва, вядуць ўсё больш агрэсіўную палітыку прасоўвання гомеапатычнай прадукцыі», - кажа пра прычыны з'яўлення мемарандума доктар медыцынскіх навук, прафесар ВШЭ Васіль Уласаў.

Экспертнае заключэнне падпісалі 32 спецыялісты ў галіне доказнай, эксперыментальнай і клінічнай медыцыны, фізікі, хіміі, біяхіміі, імуналогіі, псіхалогіі, малекулярнай біялогіі, фармакалогіі, біятэхналогіі, фармацыі і біястатыстыкі.

Гамеапатыя — альтэрнатыўная медыцынская практыка, заснаваная на ўжыванні звышмалых доз тых рэчываў, якія ў вялікіх дозах выклікаюць у здаровага чалавека сімптомы хваробы, з якой яны павінны змагацца. Сярод гамеапатычных сродкаў у дадатку да мемарандума пералічаныя «Ацылакокцынум», «Анаферон», «Імпаза», «Прапратэн-100».

6
Паспалітаму люду / Адказаць
06.02.2017 / 09:44
Прыемна бачыць, што ў Расіі часам адбываюцца і адэкватныя падзеі.
20
Гаспадыня / Адказаць
06.02.2017 / 10:07
"ўжыванне звышмалых доз тых рэчываў, якія ў вялікіх дозах выклікаюць у здаровага чалавека сімптомы хваробы, з якой яны павінны змагацца" Прабачце, а прышчэпкі гэта не тое ж самае? Чаму тады не забароняць прышчэпкі, напрыклад ад грыпу?
5
Satan / Адказаць
06.02.2017 / 10:17
Проснулся, полистал новости, сказал жене - вооот, а ты осциллококцинум. Жена ответила: - ну, и ладно, а мне и ребенку помогает, вот афлубин и анаферон и правда хрень. По поводу себя ничего конкретно сказать не могу, пару раз пробовал, но обычно при сиптомах заболевания я выпиваю бутылку коньяку и мне тоже норм. Считаю, что помогает коньяк. Если не помогает коньяк, пью водку с пивом.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру