Паштамат — гэта апарат для самастойнага атрымання пасылак. Паштаматы працуюць ужо даўно ў Расіі і Украіне. Для Беларусі гэта пакуль эксперымент.

«Белпошта» заяўляе, што паштаматы працуюць у тэставым рэжыме.

Алгарытм працы наступны.

Адпраўнік пазначае адрас паштамата і адпраўляе пасылку. Забраць яе можна пасля ўводу кода, яго дасылаюць праз СМС, дзе будзе таксама пазначаны адрас паштамата. Заплаціць за паслугі трэба карткай ці гатоўкай праз купюрапрымач. Пасля аплаты можна будзе адкрыць адпаведную ячэйку, дзе і будзе пасылка.

Калі пасылку не забіраюць цягам некалькіх дзён, яна скіроўваецца ў аддзяленне пошты, якое абслугоўвае паштамат, ці вяртаецца адпраўніку. Аб гэтым таксама паведамяць праз СМС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?