У Кобрынскім раёне паляўнічыя правялі адстрэл ваўкоў, якія прыходзілі з тэрыторыі Украіны і трымалі ў страху жыхароў прыгранічнай вёскі Павіцце.

Як паведаміў БелаПАН кіраўнік паляўнічай гаспадаркі «Сафары на Палессі» Антон Рудзь, пачынаючы з сярэдзіны снежня ў ходзе некалькіх рэйдаў было застрэлена восем ваўкоў. Усе драпежнікі адной афарбоўкі і прыкладна адной вагі — 45 кг.

«У зграі было дзесяць драпежнікаў. У жывых засталося два, адзін з іх сур'ёзна паранены. Яны ўцяклі на ўкраінскую тэрыторыю, — расказаў Рудзь. — З сярэдзіны студзеня перамяшчэння ваўкоў у бок вёскі не заўважана. Мы трымаем сітуацыю на кантролі і кожную ноч праводзім маніторынг».

Пасля таго як ваўкі загрызлі ў вёсцы некалькі сабак, вяскоўцы стараліся ў цёмны час сутак не выходзіць на вуліцу. Цяпер, паводле слоў паляўнічага, жыхары вёскі могуць жыць спакойна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0