Ужо маеце планы на 14 лютага? Ёсць нагода іх скарэктаваць: у клубе «Бругге» дасць рамантычны канцэрт адзін з самых яскравых і эмацыйных калектываў сённяшняй беларускай рок-сцэны.

У 2013 гэты гурт заспяваў па-беларуску — і, як прызнаюцца самі хлопцы, не можа спыніцца. Досыць гуляць у загадкі: гэта Nizkiz з Магілёва.

Нядаўна гурт выпусціў сінгл «Здесь» і падчас канцэрта плануе прэзентаваць частку песняў з будучага альбому. Наведнікаў усё так жа чакаюць новыя песні, напоўненыя каханнем і пачуццямі.

Сам жа альбом будзе прэзентаваны ужо гэтай вясной. 

Nizkiz быў утвораны ў 2008 годзе ў Магілёве і мае за спіной ужо два альбомы. Гэта першы беларускі гурт, які выдаў альбом у лічбавым фармаце 3plet (да кожнай песні былі прыкладзены графічныя ілюстрацыі). У 2012 Nizkiz атрымалі аж 4 прэміі: сталі пераможцамі конкурсу «Rock Smena», атрымалі прэмію у намінацыі «Дэбют года» ад «Ultra-Music Awards», Радыё АНТ і прэміі «Rock Profi».

Гурт пастаянна выступае на топавых фестывалях Беларусі — Дружба festival, Рок за Баброў, LIDBEER, Басовішча, Men's Fest і многія іншыя. Варта згадаць і іх моцны выступ на «Песні года — 2015» каля Мірскага замка, які дэманструе колькі энэргіі ўкладае гурт ў свае трэкі:

А іх кліп на песню «Гэта я сам» з моцным вакалам Аляксандра Ільіна набраў на YouTube аж 15 тысяч праглядаў:

Канцэрт адбудзецца ў клубе «Бругге» 14 лютага, пачатак а 20:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0