Пастановай Савета Міністраў ад 6 лютага 2017 года №97 прынята рашэнне ажыццявіць кансервацыю аб'екта незавершанага будаўніцтва «Рэканструкцыя адміністрацыйна-тэхнічнага блока Мінскай цэнтральнай мытні па вул Халмагорскай, 57», які ўзводзіцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Адпаведная інфармацыя размешчаная на афіцыйным сайце беларускага ўрада, паведамляе БЕЛТА.

Кансервацыю аб'екта даручана зрабіць за кошт сродкаў, што атрымліваюцца мытнымі органамі ад дзейнасці рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белмытнясэрвіс» у адпаведнасці з указам ад 2 чэрвеня 2009 года №278 «Аб умовах дадатковага фінансавання мытных органаў і органаў памежнай службы».

Заказчыку будаўніцтва аб'екта — Мінскай цэнтральнай мытні да 1 красавіка 2017 года даручана забяспечыць распрацоўку дакументацыі, неабходнай для кансервацыі аб'екта.

Персанальная адказнасць за забеспячэнне бяспекі і захаванасці закансерваванага аб'екта ўскладзеная на начальніка Мінскай цэнтральнай мытні.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0