24 ліпеня а 18‑й гадзіне ў галерэі «Сьвет фота» (Менск, Прытыцкага, 10 ) адбудзецца адкрыцьцё фотавыставы «Не Аб’ектыўная рэальнасьць. Гэта супольны праект двух фатографаў з Тальяці (Расея) — Натальлі Дзюкавай і Алега Тарасава. Усе працы зьнятыя на камэру‑абскуру. Выстава працавацьме да 1 жніўня.

Пінхол — гэта такі спосаб фатаграфаньня бязь лінзаў. Камэру можна зрабіць самому ў хатніх умовах, нічога складанага ў гэтым няма.

Прынцып працы пінхол‑камэры вельмі просты. Ад аб’екта адбіваюцца промні сьвятла, праходзяць цераз маленькую адтуліну ў сьценцы камэры й ствараюць выяву на сьвятлаадчувальным слоі (стужцы, напрыклад). Чым меншы памер адтуліны, тым разчэйшым будзе сьветлавы малюнак на плёнцы. Звычайна адтуліну робяць іголкай, чым менш, тым лепш. Усе аб’екты пры такой тэхніцы здыманьня выходзяць аднолькавымі па рэзкасьці.

Першае фота такой камэрай было зроблена яшчэ пры канцы 19 стагодзьдзя, але багата хто й да сёньня, пэўна, ня ведае пра такі цікавы спосаб адлюстраваньня рэальнасьці.

Паводле urban.by/

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0