Сяргей Караткіх (вядомы пад мянушкай Малюта) быў адной з цэнтральных постацяў беларускага РНЕ часоў, калі ў краіне знікалі дзеячы апазіцыі і бізнэсоўцы. Пасля ён жыў у Расіі, а пасля пераехаў ва Украіну.

Сяргей Караткіх (вядомы пад мянушкай Малюта) быў адной з цэнтральных постацяў беларускага РНЕ часоў, калі ў краіне знікалі дзеячы апазіцыі і бізнэсоўцы. Пасля ён жыў у Расіі, а пасля пераехаў ва Украіну.

«Калі я даведалася, што Малюта [Сяргей Караткіх — выхадзец з Беларусі, былы важак беларускай суполкі РНЕ, які пераехаў ваяваць на Данбасе на ўкраінскім баку] сустракаўся з Паўлам [Шараметам] напярэдадні выбуху мне зрабілася ніякавата, — кажа беларуская журналістка, даўняя калега Паўла Шарамета Святлана Калінкіна. — Я не настолькі добры чалавек, каб забыць усё РНЕшнае мінулае Караткіх. І, шчыра кажучы, не веру, што чалавек можа вось так узяць і змяніцца».

Калінкіна дала вялікае інтэрв'ю ўкраінскаму выданню «Гардон», прысвечанае Шарамету.

«Чым быў так пераканаўчы Караткіх, што Павел для сябе яго цалкам амніставаў, мне сказаць цяжка. І, наколькі я ведаю, у Беларусі гэтага ніхто не зразумеў. У Беларусі … стаўленне да гэтага персанажа вельмі і вельмі неадназначнае. Так, яны сустракаліся вечарам, напярэдадні смерці Паўла. Наколькі я ведаю, там гаворка ішла пра інфармацыйную падтрымку нейкіх страйкаў ці нечага яшчэ. Тут ужо пачынаюцца ўсялякія канспіралагічныя тэорыі. І ў інтэрнэце з гэтай нагоды шмат каментаў. Многія ўжо звязалі ў адно дэкларацыю больш чым мільёна даляраў Малюты і забойства Шарамета. Але гэта, вядома, фантазіі чыстай вады», — адзначае Калінкіна.

«Мая першая рэакцыя была, што гэта расійскі след, — кажа Калінкіна. — Але пасля, пабачыўшы, як ідзе следства ва Украіне, што толькі праз месяц, а то й больш суд даў дазвол на выманне тэлефонных размоў… А мы ведаем, што такія справы расследуюцца або па гарачых слядах, або ніколі. Нічым я не магу патлумачыць сабе, чаму ўкраінскае следства такое, — кажа Калінкіна. — Мне не вельмі вядомы ўкраінскі перыяд жыцця Паўла Шарамета».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?