На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 7 лютага беларускі рубель умацаваўся да еўра і расійскага рубля, піша Tut.by.

Даляр умацаваўся на BYN0,0057 - да 1,9178 рубля.

Еўра знізіўся на BYN0,0076 - да 2,0481 рубля.

Расійскі рубель апусціўся на BYN0,0154 - да 3,2409 за 100 расійскіх рублёў.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША - 30%, еўра - 20%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0