«Шклоўскі афорт» Цьвяткова — гэта замілавальнае барока і ракако, пяшчотныя карункі і пышна‑чырвоныя шаты. Цьвяткоў — аўтар вядомай кінаказкі «Марынка, Янка і тайна каралеўскага замку» і музычнай камэдыі зь «Песьнярамі» «Ясь і Яніна», што былі жорстка аблаяныя крытыкамі. Але неабавязкова‑кічавы стыль Цьвяткова, дасюль не ацэнены належным чынам, проста квітнее ў карціне пра авантурніка — і прыносіць незапраграмаваную асалоду. Зоя Белахвосьцік чытае тэкст у шыкоўным строі імпэратарскай фрэйліны, фальбончыкі, стужачкі, жабо на помніку Зорыча…
Вынаходкай карціны сталіся ўспаміны Джорджа Зорыча — пра‑пра‑…праўнука Сямёна Зорыча, які жыве ў Злучаных Штатах і жыцьцё прысьвяціў танцу. А заўвагі Валянціна Елізар’ева пра вытокі беларускага балету выгодна ўдакладняюць «Шклоўскі афорт».
Барочная стужка на шклоўскую тэму, незалежна ад волі стваральнікаў — набывае рызыкоўную двухсэнсоўнасьць. А бездакорная расейская мова карціны зь фінальнаю фразай пра «пра непарушную еднасьць культур, гісторый, лёсаў Расеі і Беларусі» — здаецца карцёжным фокусам Зорыча.
Шклоўскі афорт (Шкловский офорт)
Беларусь, 2008, каляровы, 27 хв.
Вытворчасьць: Беларускі відэацэнтар
Рэжысэр: Юры Цьвяткоў паводле сцэнару Юрыя Цьвяткова і Ўладзімера Мехава
Жанр: Дакумэнтальны афорт
Адзнака: 5 (з 10)
Карціну можна замовіць у Відэацэнтры для асабістага запісу:
«Беларускі відэаацэнтар»
220050, Менск, вул. К. Маркса, 12а
тел./факс 226‑05‑32, 227‑36‑76
E‑mail: [email protected]
«Дыктарка» Зоя Белахвосьцік |