Імпрэза адбудзецца 12 лютага ў культурніцкай прасторы «Тартак» (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, правы ўваход, 4 паверх, ст. м. «Інстытут культуры», адразу за ГЦ «Мост»). Пачатак а 12-й гадзіне. Уваход вольны.

У праграме ранішніка:

- выступы паэтаў Веры Бурлак, Марыянны Кіяноўскай (Украіна), Андрэя Хадановіча;

- гульні-маляванкі ад мастачкі Дар'і Мандзік;

- гурт «Мярэжа» з гульнямі, спевамі, забаўлянкамі.

Мадэратар: Анатоль Івашчанка

Увага, акцыя: кожнаму, хто набудзе «Чытанку» на ранішніку, — асобнік часопіса «Гарбузік» у падарунак!

Ранішнік адбудзецца ў межах VI Міжнароднага паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова і ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

ПАДЗЕЯ Ў ФЭЙСБУКУ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?