Паядынак адбудзецца 12 чэрвеня ў Беларусі.

Дакладны час і месца правядзення матчу будуць апублікаваныя пазней, паведамляе abff.by.

Зборная Новай Зеландыі ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2018 лідзіруе ў сваёй падгрупе і традыцыйна з'яўляецца фаварытам на траплянне ў плэй-оф ад Акіяніі. Дзякуючы перамозе на Кубку нацый АФК Новая Зеландыя таксама возьме ўдзел у Кубку Канфэдэрацыяў ФІФА, што пройдзе летам у Расіі.

Каманда займае 109-ы радок у рэйтынгу ФІФА.

Нагадаем, што зборная Беларусі гуляе ў адборачным турніры да ЧС-2018. 25 сакавіка ў гасцях нашы футбалісты згуляюць са Швецыяй, а 9 чэрвеня дома з Балгарыяй.

Беларусы прайгралі Нідэрландам і Балгарыі (у гасцях) і згулялі ўнічыю з Францыяй і Люксембургам (дома).

1 Францыя 4 10
2 Нідэрланды 4 7
3 Швецыя 4 7
4 Балгарыя 4 6
5 Беларусь 4 2
6 Люксембург 4 1
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0