У папулярным месенджары Viber з’явіліся так званыя «сакрэтныя паведамленні». Гэтая функцыя дае магчымасць карыстальнікам вырашаць, на працягу якога часу фоты і відэа ў паведамленнях будуць даступнымі для прагляду. Такім чынам звычайныя паведамленні будуць захоўвацца ў гісторыі праграмы, а «сакрэтныя» — знікаць праз пэўны час, і ніхто іх больш зноў пабачыць не зможа.

Карыстацца функцыяй вельмі проста: неабходна выбраць фотаздымак альбо відэа, вызначыць працягласць паказу (1, 3, 7 альбо 10 секунд) і даслаць паведамленне.

Такія паведамленні зручна выкарыстоўваць для нязмушаных і несур’ёзных гутарак, бо яны не будуць засмечваць вашу гісторыю размоў. А вось для больш фармальнай размовы варта выкарыстоўваць звычайныя паведамленні.

Падобная функцыя прысутнічае і ў месенджары Snapchat, але там, у адрозненне ад Viber, нельга выбіраць працягласць паказу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?