Улады Катара трацяць амаль 500 мільёнаў даляраў у тыдзень на праекты, звязаныя з арганізацыяй чэмпіянату свету па футболе ў 2022 годзе. Пра гэта распавёў міністр фінансаў каралеўства Алі Шарыф Аль-Імадзі, піша meduza.io са спасылкай на Guardian.

Такі ўзровень выдаткаў захаваецца яшчэ на працягу трох-чатырох гадоў, дадаў міністр. Усяго Катар укладзе ў падрыхтоўку да ЧС-2022 больш за 200 мільярдаў даляраў, прычым 90 працэнтаў кантрактаў ўжо размеркаваны.

Аль-Імадзі падкрэсліў, што лічбы ўключаюць у сябе не толькі будаўніцтва стадыёнаў, але і стварэнне інфраструктуры для правядзення першынства: дарог, аэрапортаў, бальніц і іншых аб'ектаў. Кіраўнік ведамства адзначыў, што сам чэмпіянат у Катары нельга будзе лічыць рэкордна дарагім.

Катар скончыў 2016 год з дэфіцытам 12 мільярдаў даляраў, упершыню за 15 гадоў. Бюджэт 2017 года звярстаны з улікам дэфіцыту 7,7 мільярда даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0