У Брэсце мінулай ноччу выпала траціна дэкаднай нормы ападкаў, паведаміла БЕЛТА начальнік аддзела вытворчай працы і забеспячэння спажыўцоў інфармацыяй дзяржаўнай установы «Брэстаблгідрамет» Святлана Жагальская.

У большасці рэгіёнаў Беларусі з-за антыцыклону «Эрыка» ўдарылі моцныя маразы. Брэсцкая вобласць апынулася ў зоне франтальнага падзелу, што павольна перамяшчаецца і прынёс снегапад. Больш за ўсё ападкаў выпала ў Брэсце (30% дэкаднай нормы). За ноч у абласным цэнтры снежнае покрыва вырасла на 4-5 см. На большай частцы тэрыторыі вобласці гурбы дасягаюць 17—23 см, па заходняй частцы — 20—23 см.

Па папярэдніх прагнозах, снегапад у рэгіёне працягнецца некалькі дзён. Так, сёння чакаецца снег і слабая мяцеліца, 9 лютага на большай частцы тэрыторыі вобласці пройдзе кароткачасовы снег. 10 лютага ападкаў стане менш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0