У чэрвені сярэдні налічаны (г.зн. «бруднымі») заробак у Беларусі склаў 892 423 рублі (у траўні — 847 тыс. 8 рублёў).

Рабочых і служачых — 911 265 рублёў (у траўні — 865 850 рублёў), паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу.

892 423 рублі — гэта 266 эўра, у амэрыканскіх далярах выглядае куды «салідней» — 421 даляр.

Што да Украіны, то ў траўні тут сярэдні заробак склаў 1 774 грыўняў (гэта 231 эўра або 366 даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0