Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Марка» выкупіла дзяржаўны пакет акцый адкрытага акцыянэрнага таварыства «Чырвоны Кастрычнік». Дамова пра продаж падпісаная, і сума, прадугледжаная дамовай, цалкам аплачаная, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генэральны дырэктар «Марка» Мікалай Мартынаў.

«Марка» набыла 83,64%, акцый на суму болей за 180,7 мільёнаў рублёў. Прадпрыемства‑пакупнік узяло на сябе абавязальніцтва захаваць абутковую вытворчасьць і павялічыць да 2010 году аб’ём прамысловай вытворчасьці ў 1,3 раза ад узроўню 2007 году. У адваротным выпадку «Марка» забавязалася сплаціць бюджэту розьніцу між рынкавым коштам акцый на дату іх набыцьця й намінальным коштам. Апроч таго, «Марка» ўзяло на сябе запазычанасьці ды крэдытныя абавязальніцтвы «Чырвонага Кастрычніка».

Сёлета на 1 траўня толькі па падатку на дададзены кошт запазычанасьць «Чырвонага Кастрычніка» складала больш як 2 мільярды рублёў.

Прадпрыемства «Марка» было створана ў 1991 годзе. Колькасьць працаўнікоў на ўсіх аб’ектах «Марка» складае больш за 3 тысячы чалавек.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0