Уладзімір Пуцін лічыць, што Расію чакае выдатная будучыня. Пра гэта ён заявіў у Крамлі на цырымоніі ўручэння прэмій у галіне навукі і інавацый маладым навукоўцам, паведамляе УНІАН.

«Калі я цяпер слухаў нашых лаўрэатаў, я не проста слухаў — я любаваўся тым, як і што яны казалі. І як, яшчэ раз хачу падкрэсліць. І мне прыйшла ў галаву вельмі простая, але вельмі добрая думка. Фундаментальныя асновы, на якіх стаіць наша краіна, маюць настолькі глыбокія і настолькі трывалыя карані, што яе цудоўная, выдатная будучыня непазбежная!» — цытуе заяву Пуціна прэс-служба Крамля.

Раней у расійскім урадзе спрагназавалі 20 гадоў стагнацыі Расіі і «дрэйфу ў бок бедных краін». Ні дарагая нафта, ні высокая занятасць не дапамогуць пераадолець стагнацыю ў расійскай эканоміцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?