Міністэрства фінансаў РФ прапанавала папраўкі ў Падатковы кодэкс, якія ўсталююць акцызны збор за продаж спіртазмяшчальнай касметыкі і парфумерыі, а таксама бытавой хіміі. Праект закона неўзабаве будзе апублікаваны для грамадскага абмеркавання і, як чакаецца, уступіць у сілу ў ліпені 2017 года.

Ініцыятыва распрацаваная для «процідзеяння ўжывання насельніцтвам спіртазмяшчальных вадкасцяў у харчовых мэтах», а таксама для ўзмацнення кантролю за рэалізацыяй пералічаных катэгорый тавараў.

Якая менавіта акцызная стаўка будзе ўстаноўленая для парфумерыі, касметыкі і бытавой хіміі, у картцы дакумента пакуль не сказана. Але там адзначаецца, што будзе прапанаваная адзіная стаўка для этылавага спірту, алкагольнай і спіртазмяшчальнай прадукцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0