Міжнародны саюз біятланістаў прапанаваў Расіі добраахвотна адмовіцца ад правядзення чэмпіянату свету па біятлоне, які павінен быў прайсці ў Цюмені ў 2021 годзе, паведамляе ВВС.

Такая прапановая была зробленая на пазачарговым з'ездзе Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU). Адказ ад Расіі чакаюць не пазней за 24 лютага. У выпадку, калі расійскі бок не пагодзіцца адмовіцца ад чэмпіянату, яго забяруць у прымусовым парадку.

Некаторыя члены IBU прапаноўвалі ўжо на пазачарговым пасяджэнні вынесці на галасаванне пытанне аб пазбаўленні Расіі чэмпіянату свету. Але ў выніку было вырашана спачатку паспрабаваць спакойна дамовіцца з расійскім бокам.

У міністэрстве спорту Расіі заявілі, што разгледзяць гэтую прапанову разам з Саюзам біятланістаў Расіі і кіраўніцтвам Цюменскай вобласці. У ведамстве паабяцалі даць адказ ва ўстаноўлены IBU тэрмін.

На пазачарговым з'ездзе Міжнароднага саюза біятланістаў таксама абмяркоўвалася магчымасць узмацнення жорсткасці пакарання за допінг і павелічэнне дыскваліфікацыі за яго прыём з чатырох да васьмі гадоў, аднак яно было адхіленае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?