Супрацоўнікі Брэсцкай мытні спынілі дзейнасць злачыннай групы, якая займалася ўвозам у Беларусь, а затым і збытам небяспечных наркотыкаў і псіхатропаў. Інфармацыю пра гэта БЕЛТА падалі ў мытні.

Падчас дагляду ў мытным пункце «Варшаўскі мост» аўтамабіля Nissan у кіроўцы транспартнага сродку ў вопратцы знайшлі 198 таблетак экстазі і пакуначак з 8,5 г какаіну. Кіроўца, грамадзянін Францыі, аказаўся кур'ерам.

Быў знойдзены і замоўца. Ім аказалася грамадзянка Беларусі, якую затрымалі ў Мінску супрацоўнікі мытні і праваахоўнікі. На дадзены момант высвятляюцца іншыя асобы, якія маюць дачыненне да злачыннай дзейнасці міжнароднай групы.

Дзеянні затрыманых кваліфікавалі па ч. 2 арт. 328-1 і ч. 3 арт. 328 КК Беларусі. На дадзены момант яны заключаныя пад варту. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй.

Раней у жыхара Барысава дома знайшлі памяшканне, якое прызначалася для вырошчвання марыхуаны. Ураджай ён хаваў у сістэмным блоку за канапай. Яго дзеянні кваліфікавалі па ч. 2 арт. 328 КК Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0