У Барысаве расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да 38-гадовага майстра пункта вагоннага дэпо станцыі «Барысаў», паведамляе Следчы камітэт.

Па версіі следства, ён схіліў падначаленага даць 200 рублёў хабару нібыта кіраўніцтву, каб рабочага не звольнілі за прагул.

Цяпер падазраванаму прад'яўлена абвінавачанне ў падбухторванні да дачы хабару і махлярстве. Ён заключаны пад варту. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0