«Беларусь і Арменія — дружалюбныя краіны, партнёры па інтэграцыйных аб'яднаннях, у тым ліку ў АДКБ. Таму заявы, якія гучаць у армянскім парламенце (калі такія былі) — гэта проста эмоцыі», — сказаў Дзмітрый Мірончык.

Ён адзначыў, што яму невядома пра факты незбалансаваных або, тым больш, абразлівых адзнак з боку беларускіх парламентарыяў у сувязі з тымі ці іншымі знешнепалітычнымі крокамі Арменіі. Хоць падставы выстаўляць «сустрэчны рахунак» былі.

«Беларусь праводзіць шматвектарную прыязную палітыку, пры гэтым няўхільна прытрымліваецца міжнародных нормаў і выконвае свае юрыдычныя абавязкі, як і прынята ва ўсіх прававых дэмакратычных дзяржавах», — заявіў прэс-сакратар МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?