Звесткі пра выбух на АЭС у Францыі з'явіліся ўдзень 9 лютага. Мясцовыя ўлады паведамілі, што пагрозы ўцечкі радыеактыўных рэчываў няма.

Тым не менш, беларускія спецыялісты зрабілі разлікі магчымага распаўсюду прадуктаў выбуху, калі яны раптам трапяць у навакольнае асяроддзе. Разлікі рабіліся на бліжэйшыя дні (9-12 лютага) для паветраных масаў на розных вышынях — 500, 1500 і 3000 метраў. Пры гэтым улічваліся як рэальныя, так і прагназаваныя ўмовы надвор'я. Разлікі сведчаць, што прадукты выбуху пры выкідзе ў паветра будуць распаўсюджвацца ў бок Атлантычнага акіяну. Гэта не пагражае сітуацыі ў Беларусі.

«Цяпер радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Беларусі застаецца стабільнай, перавышэнняў над сярэднешматгадовымі ўзроўнямі не адзначана», — інфармуе Мінпрыроды.

Аднак для кантролю над сітуацыяй з 9 лютага сістэма радыяцыйнага маніторынгу ў Беларусі пераведзеная ва ўзмоцнены рэжым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0