Спрэчкі вакол ўключэння ў Беларусі друкарскага станка выходзяць на новы ўзровень. Паводле інфармацыі TUT.BY, былы кіраўнік Нацбанка Пятро Пракаповіч напісаў ліст на імя Аляксандра Лукашэнкі, выклаўшы сваю пазіцыю на працэсы, якія адбываюцца ў эканоміцы.

Гэтыя прапановы ў пятніцу плануецца абмеркаваць на нарадзе ў Адміністрацыі прэзідэнта, кажуць некалькі крыніц. Ужо відавочна, што ў іх нямала сур'ёзных праціўнікаў, у тым ліку — сярод тых, дзеля каго плануецца фарсіраваць эмісію рублёў.

Пракаповіч піша пра тое, што эканоміка ўжо два гады знаходзіцца ў стане стагнацыі. Прамысловая вытворчасць скарацілася, будаўніцтва рэзка знізілася, даходы насельніцтва падаюць. Няма пунктаў росту. «Шмат гаворыцца аб макраэканамічнай стабільнасці.

Але простаму чалавеку, асабліва ў рэгіёнах, ад гэтага ні халодна, ні горача, калі цэны растуць вышэй, чым на дэклараваныя 12%, а заробак, наадварот, зваліўся. Сёння заробак 4-5 мільёнаў (старымі) лічыцца за шчасце ў рэгіёнах.

Ніхто не прапануе альтэрнатыву, як задаволіць звычайныя патрэбы людзей. Седзячы ў Мінску, добра казаць пра макраэканамічную стабільнасць. Умераная эмісія ў гэтай сітуацыі бачыцца шматлікім адзіным рашэннем. Бо на перакройванне эканамічнай палітыкі прэзідэнт не пойдзе», - пераказвае Tut.by крыніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0