Фота з фэйсбука Анатоля Шумчанкі

Фота з фэйсбука Анатоля Шумчанкі

Невядомыя размалявалі фарбай машыну, якая належыць жонцы лідара аб'яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоля Шумчанкі. На лабавым шкле з'явіўся надпіс «ЛНР — сіла», а пад шчоткай лабавога шкла — ксеракопіі 50-даляравых купюр. Актывіст звязвае хуліганскую акцыю са сваёй грамадскай дзейнасцю і праўкраінскай пазіцыяй.

Фота з фэйсбука Анатоля Шумчанкі

Фота з фэйсбука Анатоля Шумчанкі

«Мне патэлефанавалі знаёмыя і сказалі, што хтосьці распісаў аўтамабіль маёй жонкі, — распавёў Шумчанка. — Надпіс «ЛНР — сіла» і копіі даляраў пад шчоткай лабавога шкла яўна гавораць пра тое, што мы маем справу з групай, якая пачынае зводзіць рахункі з тымі, хто выказвае ў Беларусі пазіцыю па захаванні цэласнасці і незалежнасці Украіны. Гэта вельмі трывожны званочак, таму што сёння яны размалявалі машыну, а што зробяць заўтра? Натуральна, гэта ўсё сепаратысцкія праявы».

Шумчанка дадае, што дасталася аўтамабілю яго жонкі, а сам ён ездзіць на іншым.

«Аднак, думаю, гэта часова, — сказаў прадпрымальнік. — Жонка, канечне, усхваляваная і напалоханая».

Шумчанка дадаў, што некалькі месяцаў таму з ім звязваліся прадстаўнікі самаабвешчанай ЛНР і прасілі падтрымаць мясцовых прадпрымальнікаў.

«Я адказаў, што падтрымаю іх, калі яны частка Украіны, — зазначыў лідар прадпрымальнікаў. — То бок мы будзем працаваць з імі як з Украінай, а не як з ЛНР, і пасля гэтага ўсе кантакты спыніліся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?