Ізраільскія паліцэйскія застрэлілі кіроўцу бульдозера, які пратараніў некалькі машын у цэнтры Ерусаліма.

Спачатку ён хацеў пратараніць пасажырскі аўтобус, але яго кіроўца здолеў ухіліцца.

У выніку інцыдэнту 11 чалавек атрымалі раненьні.

Да таго як у справу ўмяшалася паліцыя, адзін зь мінакоў паспрабаваў спыніць нападніка і стрэліў у яго. Потым тэрарыста дабіў паліцэйскі.

Імя кіроўцы бульдозера пакуль не высьветлена.

Раней у ліпені на захадзе Ерусаліма адбыўся аналягічны інцыдэнт. Тады палестынскі кіроўца бульдозера задавіў траіх і параніў некалькі дзясяткаў мінакоў. нападніка застрэлілі.

Тэракт адбыўся побач з гасьцініцай «Кінг Давід», у якой сёньня ўвечары павінен спыніцца кандыдат у прэзыдэнты ЗША Барак Абама, што прыбыў зь візытам у Ізраіль.

Паводле Бі-Бі-Сі і newsru.co.il

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0