У выходныя на змену халадам прыйдзе больш цёплае і сырое паветра. Моцныя маразы адступаюць, але зіма працягваецца, распавяла TUT.BY галоўны сіноптык Гідрамета Святлана Рыбакова.

Фота Сяргея Зініна

Фота Сяргея Зініна

У гэтыя выходныя, 11 і 12 лютага, істотных ападкаў па краіне не чакаецца, але дзе-нідзе магчымы невялікі снег. За кошт высокай вільготнасці чакаецца слабы туман і стварэнне намаразі. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5 — -12°С, у ноч на нядзелю пры праясненнях паветра астудзіцца да -15°С, максімальная тэмпература днём складзе -2 — -7°С.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е пачне мяняцца: атмасферны фронт прынясе ападкі, тэмпература будзе расці і наблізіцца да кліматычнай нормы, але парывісты вецер дадасць дыскамфорт.

У панядзелак, 13 лютага, ноччу пераважна без ападкаў, днём у асноўным па паўночна-ўсходняй частцы краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, чакаецца слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Днём па паўночным усходзе рэспублікі парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5 — -10°С, пры праясненнях да -15°С; максімальная днём складзе 0 — -7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0