Еўрасаюз увядзе бязвізавы рэжым для грамадзян Украіны «да лета». Пра гэта заявіў кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер, які знаходзіцца з візітам у Кіеве, пасля сустрэчы зз прэм'ер-міністрам Украіны Уладзімірам Гройсманам.

У сваю чаргу Гройсман паведаміў, што Еўрапейскі саюз плануе прыняць канчатковае рашэнне аб адмене віз для грамадзян Украіны да чэрвеня 2017 года.

«Фактычна цяпер кожны месяц будуць адбывацца пэўныя тэхнічныя працэдуры, якія дазволяць арыентыровачна, я думаю, да чэрвеня па тэрмінах выйсці на канчатковае рашэнне», - сказаў прэм'ер-міністр.

Украіна, дадаў ён, выканала ўсе 44 неабходныя ўмовы для атрымання бязвізавага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0