Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расейскія ўлады не адпраўляюць добраахвотнікаў для ўдзелу ў баявых дзеяннях у Данбасе, яны прыязджаюць туды добраахвотна.

«Па афіцыйных каналах ніякія добраахвотнікі туды не адпраўляюцца. Натуральна, мы ведаем, што ёсць грамадзяне Расіі, якія ў добраахвотным парадку адпраўляюцца ў рэгіён для абароны людзей ад агрэсіўных дзеянняў вайсковых сіл Украіны», — сказаў Пяскоў.

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта таксама адзначыў, што Расея не пастаўляе танкі ў Данбас, адказваючы на пытанне, адкуль у апалчэнцаў сотні танкаў. Паводле яго слоў, падобныя пытанні трэба задаваць украінскім уладам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?