21 ліпеня лідзкія памежнікі разам з супрацоўнікамі АБЭП Воранаўскага РАУС паспрабавалі спыніць аўтамабіль «Додж‑Караван», але кіроўца патрабаваньне спыніцца праігнараваў.

Празь некалькі гадзін аўтамабіль спынілі гарадзенскія міліцыянты. Падчас дагляду ў машыне знайшлі 100 пляшак гарэлкі «Балтыйская хваля» без акцызных марак Беларусі.

Алькогль на суму больш як 2,2 мільёны рублёў быў сканфіскаваны.

Паводле Дзяржаўнага памежнага камітэту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0