Віктар Бразоўскі, 57-гадовы беларускамоўны кіроўца аўтобуса, на якога прарасійскі актывіст напісаў скаргу за бел-чырвона-белую стужку, працягвае сутыкацца з праблемамі праз сваю пазіцыю.

Віктар Бразоўскі.

Віктар Бразоўскі.

«Шавіністычная мярзота працягвае страчыць даносы на перавозчыка Віктара Бразоўскага, аўтобус якога вазіў патрыётаў на святкаванне Слуцкага збройнага чыну. Пераслед звязаны не толькі з выплатай дробных штрафаў, але перадусім выбівае з працоўнага графіку. Бацька пяці дзяцей Віктар Бразоўскі вымушаны не працаю займацца, а катацца суткамі па падатковых, транспартнай інспекцыі і ДАІ. Прапаную патрыётам згуртавацца і рублём падтрымаць патрыятычную дзейнасьць спадара Віктара», — напісаў у сваім фэйсбуку Зміцер Дашкевіч.

Дашкевіч таксама заклікаў падтрымаць Бразоўскага матэрыяльна:

«Закідваем невялікія сумы на тэлефон Віктара Бразоўскага ‎8029 654 4387 (velcom); у каго ляжыць сэрца і дазваляе фінансавае становішча, можаце пакінуць большыя ахвяраванні на офісе Арт-сядзібы (Незалежнасці 58-430) ці офісе Партыі БНФ (Чарнышэўскага З, першы пад’езд); замаўляем перавозкі ў патрыёта і шматдзетнага бацькі Віктара Бразоўскага».

Чытайце таксама: Беларускамоўны кіроўца аўтобуса, бацька пяці дзяцей: «Кажу, што з Беларусі, а ў людзей аж твары святлеюць»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?