Як паведамілі «Нашай Ніве» у Следчым камітэце, затрыманыя па «справе беларусафобаў» аўтары «Рэгнума» больш не знаходзяцца ў статусе падазраваных — ім прад'яўлена абвінавачанне па трэцяй частцы 130 артыкула Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці).
Па «справе беларусафобаў» праходзяць выкладчык БДУІР Юрый Паўлавец, школьны вартаўнік Дзмітрый Алімкін, рэдактар часопіса «Новая эканоміка» Сяргей Шыптэнка.
Усе гэтыя людзі пісалі антыбеларускія артыкулы на сайт расійскага інфармацыйнага агенцтва «Рэгнум».
У асобных матэрыялах Беларусь называлася «звар'яцелай недадзяржавай», а беларуская мова — прыкметай нізкага паходжання. Моцна крытыкаваліся таксама і беларускія ўлады.
Затрымлівалі «публіцыстаў» з удзелам байцоў АМАП.
Аўтарам «Рэгнума» цяпер інкрымінуецца злачынства, здзейсненае групай асобаў.
-
«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту
-
«Адну мяне бесіць, што за мяжой я выключна ІрЫна?» Беларуска абураецца транслітэрацыяй у пашпарце з беларускай мовы
-
У Лідзе памёр 71-гадовы мужчына. Яго сын, зборшчык подпісаў за Цапкалу, кажа, што бацьку закатавалі да смерці. Ці так гэта?
Каментары