Трагічны выпадак адбыўся каля 18:30 у панядзелак, 6 лютага, у Маладзечне

Як расказаў «Рэгіянальнай газеце» старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч, 64-гадовы мужчына зайшоў у аўтобус №4. Яму стала кепска. Выклікалі «хуткую дапамогу», але медыкам заставалася толькі канстатаваць смерць.

Мужчына працаваў вартаўніком, ехаў на працу.

Ён меў сардэчную хваробу. Папярэдняя справаздача ўскрыцця тлумачыць смерць вострай сардэчнай недастатковасцю.

У час здарэння загінулы быў цвярозы.

Следчыя апыталі кіроўцу, кандуктара, сваякоў. Матэрыялы справы разглядае Следчы камітэт.

Як паведамілі чытачы, мужчына купіў білет, затым яму стала кепска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0