Цэнтрвыбаркам Турцыі абвясціў, што 16 красавіка ў краіне пройдзе рэферэндум наконт паправак да канстытуцыі, на якім будзе вырашацца пытанне ўвядзення прэзідэнцкай формы кіравання.

Як адзначыў кіраўнік Цэнтрвыбаркаму Садзі Гювен, на падрыхтоўку рэфэрэндуму і агітацыйную кампанію адводзіцца 60 дзён.

Ініцыявала законапраект аб унясенні паправак у дзейную канстытуцыю кіруючая ў Турцыі Партыя справядлівасці і развіцця (ПСР).

Прыхільнікі змены канстытуцыі кажуць, што гэта спросціць сістэму кіравання краінай.

Прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган заяўляў пра неабходнасць падобнай рэформы яшчэ два гады таму, неўзабаве пасля свайго абрання прэзідэнтам.

Асноўныя апазіцыйныя партыі выступаюць супраць падобных змен канстытуцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?