Музыкант з Беларусі, лаўрэат і дыпламант шматлікіх музычных конкурсаў Аляксей Нежавец узяў удзел у вечары-рэквіеме, прысвечаным кіраўніку баевікоў «Гіві», забітага стрэлам з агнямёта ў сваім кабінеце раніцай 8 лютага ў Данецку.

Як гаворыцца на сайце Аляксея Нежаўца, ён аўтар-выканаўца, кампазітар, аранжыроўшчык і паэт, шматразовы лаўрэат і дыпламант фестываляў аўтарскай песні ў Беларусі і па-за яе межамі. Быў госцем і членам журы многіх беларускіх фестываляў, а таксама адным з арганізатараў канцэртаў аўтарскіх песень у Мінску і фестывалю «ФЭСТ-А-БДУ» (Мінск). Неаднаразова выступаў з канцэртамі ў клубах і на вялікіх сцэнах. «Нязменны кіраўнік» і «ідэйны натхняльнік» Клуба аўтарскай песні БДУ.

Прымаючы ўдзел у вечары-рэквіеме, беларускі музыкант заявіў, што ўспрымае гібель адыёзнага камандзіра баевікоў, які дэманстратыўна катаваў украінскіх вайскоўцаў, як «асабістую трагедыю».

«Гэта трагічны дзень. Я ўспрымаю тое, што адбылося, як асабістую трагедыю. Праграма канцэрта, з якой я сюды прыехаў, называецца «Вечнасць. Аблокі». Яна цалкам кладзецца на сітуацыю. Асабіста я «Гіві» не ведаў, але зразумела, што гэта быў нашчадак вялікіх палкаводцаў. Ён - народны палкаводзец, народны герой. І яго смерць успрымаецца кожным разумным чалавекам як асабістая страта. Акрамя таго, гэта страта для ўсяго рускага свету», - заявіў Нежавец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?