Фота: Дзяніс Касцючэнка, Біятлон Онлайн
Немка Лаура Дальмаер стала пераможцай гонкі пераследу на чэмпіянаце свету ў Хохфільцэне. Другой стала Дар'я Домрачава з Беларусі. Адзначым, што беларуская спартсменка не дапусціла ніводнага промаху. Яна упершыню трапіла на подыум пасля нараджэння дзіцяці і вяртання ў спорт.
Чэшка Габрыэла Коўкалава — трэцяя. Чацвёртай стала расіянка Ірына Старых.
Жанчыны. Гонка пераследу 10 км:
- Дальмаер (Германія) — 28.02,3 (1 штрафны круг)
- Домрачава (Беларусь) — адставанне 11,6 (0)
- Коўкалава (Чэхія) — 16,6 (3)
- Старых (Расія) — 35,9 (0)