Федэральны Прэзідэнт Федэратыўнай Рэспублікі Германія Франк-Вальтэр Штайнмаер

«Перакананы, што Вашы дзелавыя і асабістыя якасці, багаты прафесійны вопыт, ўдумлівы і канструктыўны падыход будуць спрыяць плённай працы на найвышэйшай дзяржаўнай пасадзе Германіі», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць асабісты ўклад Франка-Вальтэра Штайнмаера у пашырэнне беларуска-германскага супрацоўніцтва і падтрымку працэсу нармалізацыі адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам. «Спадзяюся на далейшае развіццё ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі», — дадаў Лукашэнка.

Былы міністр замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер абраны 12-м прэзідэнтам Германіі. Ён атрымаў неабходную для перамогі падтрымку больш за палову дэлегатаў Федэральнага сходу — органа, які склікаецца спецыяльна для таго, каб абраць кіраўніка дзяржавы.

На 19 сакавіка запланаваная цырымонія інаўгурацыі. Штайнмаер змяняе на пасадзе 77-гадовага Ёахіма Гаўка.

Пасада прэзідэнта ў Германіі прадстаўнічая. Рэальныя рычагі ўлады сканцэнтраваныя ў руках канцлера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?