Палітык звязалася са студыяй праз смартфон і заявіла пра тое, што ў яе ўсё добра і хутка яна спадзяецца выйсці са шпіталя, як толькі дазволяць дактары.

Бэата Шыдла трапіла ў аўтамабільную аварыю ў пятніцу, 10 лютага, у горадзе Асьвенцім на поўдні краіны. Старшыня Кабінэту міністраў Польшчы накіроўвалася з Варшавы на выходныя да дому. На шляху аўтакалёны, якая перавозіла прэм’ера, нечакана зьявіўся невялікі легкавы Fiat. Пазьбягаючы сутыкненьня, кіроўца ўрадавай машыны зьвярнуў з трасы, у выніку чаго аўто з прэм’ерам урэзалася ў дрэва на абочыне.

Разьбіты ўрадавы аўтамабіль Audi A8, на якім ехала Бэата Шыдла

Разьбіты ўрадавы аўтамабіль Audi A8, на якім ехала Бэата Шыдла. PAP/Andrzej Grygiel

У выніку аварыі прэм'ер-міністар атрымала лёгкія траўмы й гематомы. Бэата Шыдла прайшла неабходныя дасьледаваньні ў шпіталі Асьвенціма, а пазьней была дастаўленая на верталёце мэдыцынскай авіяцыі ў клініку Варшаўскага ваеннага мэдыцынскага інстытуту.

Вінаваты ў сутыкненні з картэжам прэм'ер-міністра Польшчы — 21-гадовы мужчына. Яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў, паведамляе Радыё Польшча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?