Брытанскі рок-спявак Дэвід Боўі пасмяротна ўганараваны чатырма музычнымі прэміямі «Грэмі» падчас 59-й ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод у Лос-Анджэлесе.

Апошні дыск Боўі «Blackstar» перамог у намінацыях за найлепшы альтэрнатыўны альбом і за найлепшы інжынірынг некласічнага альбома.

Акрамя таго, Боўі перамог у намінацыях «найлепшы рок-выканаўца» і «найлепшая рок-кампазіцыя».

Статуэтка за найлепшае афармленне альбома таксама дасталася дызайнеру Джонатану Барнбруку, які працаваў над вокладкай і буклетам «Blackstar».

Яшчэ адным трыумфатарам прэміі стала брытанская спявачка Адэль, якая атрымала статуэткі за найлепшы вакальны поп-альбом («25») і найлепшае сольнае поп-выкананне (песня «Hello»).

Амерыканская спявачка Беёнсэ стала ўладальніцай 21-й прэміі «Грэмі», на гэты раз у катэгорыі «найлепшае музычнае відэа» за кліп да песні «Formation».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?