Жыхар Рэчыцы на Ford Focus катаў дваіх непаўнагадовых па іх просьбе на камеры ад кола грузавога аўто, прывязанай да машыны з дапамогай буксіровачнага троса. У выніку няўдалага манеўру адзін з падлеткаў загінуў, другі — у рэанімацыі.

Фота: dneprovec.by

Фота: dneprovec.by

Як піша партал Dneprovec.by, на закругленні дарогі камеру занесла, падлеткі з усяе моцы стукнуліся аб дрэва.

Жыхар Рэчыцы 1999 года нараджэння ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Другі ўдзельнік смяротнага заезду — малады чалавек 2000 года нараджэння, таксама жыхар Рэчыцы — у цяжкім стане быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Рэчыцкай ЦРБ.

Рэчыцкім раённым аддзелам cледчага камітэта заведзеная крымінальная справа па ч. 2. арт. 317 КК Беларусі, санкцыя якой прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?