У вілейскую міліцыю звярнулася жанчына, у якой махляр падманам забраў 50 рублёў.

Жанчына жыве на Вілейшчыне, прыязджае на працу ў бальніцу ў Ільі.

У адзін з дзён, калі медсястра была на працы, у бальніцу зайшоў мужчына. Ён сказаў, што дрэнна сябе адчувае, спытаў у медсястры, дзе знайсці доктара.

Пачалася размова. Незнаёмец задаваў пытанні, уваходзячы ў давер да жанчыны.

Нарэшце, ён паведаміў медсястры пра тое, што на яе блізкіх навялі псоту. І ў бліжэйшыя дні з кімсьці з членаў яе сям'і павінна здарыцца нешта кепскае. Жанчына, вядома, захвалявалася.

Аднак незнаёмец супакоіў яе. Сказаў, што ён можа зняць псоту. Для гэтага патрэбныя два яйкі і ручнік. А яшчэ спецыяльная кніга, якая каштуе 50 рублёў.

Яйкі і ручнік знайшліся хутка. А грошы жанчына пазычыла ў сваіх калег. Незнаёмец усё гэта забраў і сышоў, быццам бы здымаць псоту.

Праз некаторы час жанчына расказала пра здарэнне калегам. Тыя растлумачылі, што незнаёмец падмануў яе.

Тады жанчына і звярнулася ў міліцыю. У вілейскім Следчым камітэце завялі крымінальную справу па артыкуле «Махлярства». Незнаёмца пакуль не знайшлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?