Святлана Алексіевіч заплаціла беларускай дзяржаве з Нобелеўскай прэміі 197 тысяч еўра падатку. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Белсат».

Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Прэмія складала больш за 950 тысяч долараў. Раней меркавалася, што беларускую пісьменніцу вызваляць ад неабходнасці плаціць падаходны падатак (13%). Аднак гэтага не адбылося.

«Нідзе ў свеце так не робяць. Не абкладаюць падаткам Нобелеўскую прэмію. Я заплаціла 197 000 еўра», — сказала Алексіевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0