Пілот увайшла ў салон самалёта ў цывільнай вопратцы. Спачатку яна праз гучную сувязь папрасіла пасажыраў прагаласаваць за тое, ці трэба ёй апранаць форму або ляцець як ёсць. Пасля гэтага яна распавяла пра свой развод.

Таксама пілот паведаміла, што яна не галасавала на прэзідэнцкіх выбарах ні за Дональда Трампа, ні за Хілары Клінтан. Абодвух кандыдатаў яна назвала хлусамі.

У працэсе выступлення пілота каля 20 пасажыраў заявілі, што яны не адчуваюць сябе ў бяспецы з такім капітанам, і пакінулі самалёт.

У выніку United Airlines высадзіла пілота, а рэйс ўзначаліў іншы капітан. Самалёт узляцеў з затрымкай у дзве гадзіны.

Прадстаўнік авіякампаніі пацвердзіў, што пілот сапраўды ўвайшла ў самалёт у цывільнай вопратцы. Растлумачыць, як гэта адбылося, ён не змог. United Airlines паабяцала абмеркаваць з пілотам тое, што здарылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?