Грамадства6565

Святлана Алексіевіч: Мы будзем бачыць эфект травы

Святлана Алексіевіч выступае ўсюды, дзе яе запрашаюць. Сёння яна ласкава пагадзілася правесці творчую сустрэчу з журналістамі, якія сабраліся ў Мінску на канферэнцыю «Медыя Беларусі: выклікі й шанцы». Вось некаторыя яе выказванні і афарызмы.

У суботу 11 лютага Святлана Алексіевіч раздавала аўтографы на мінскім кніжным кірмашы. Фота Ірыны Арахоўскай.

Лукашэнка пастарэў, яго энергетыка ўпала, а народ паразумнеў.

Мы аказаліся запозненай нацыяй, а цяпер яшчэ і паняволенай.

У нас няма іншых ідэй, акрамя нацыянальнай, але і яна не такая, як у Польшчы і Чэхіі.

Прасветленая частка — яна мізэрна малая. Як напісаў Акудовіч, «агеньчыкі сярод цемры».

Эліта засяродзілася на моўнай траўме, і гэта было незразумела насельніцтву, і толькі цяпер праз 25 гадоў нешта змянілася ў моўным сэнсе. Моладзь стала гаварыць па-беларуску, сталі моднымі вышыванкі.

[Апазіцыі] трэба мець светапогляд, а не проста, што «Лукашэнка кепскі».

Не гэтыя людзі [з дэмакратычнай апазіцыі] возьмуць уладу, уладу возьмуць зусім іншыя людзі, якіх мы нават не адрозніваем у тлуме. І дай бог, каб гэта былі людзі без Трампа ў галаве.

Мы з Бялкоўскім спрачаліся пра Абаму. Ён лічыць, што Абама быў слабы чалавек. Я тое самае чула ва ўсім свеце. Але для мяне Абама быў тып палітыка будучыні. Які стаіць не на пазіцыі сілы, а на пазіцыі каштоўнасці іншага, каштоўнасці чалавечага жыцця.

Мы, людзі эпохі войнаў і рэвалюцый, людзям наступных эпох будзем здавацца варварамі.

Дэмакраты паўтараюць мантры, як шаман, у якога ўжо няма сіл.

Адукацыя — самае слабае наша звяно.

Паўдабра не існуе. Ёсць або дабро, або зло.

Я ў маладосці найбольш любіла чытаць філосафаў. Асабліва французскіх філосафаў. І рэлігійную літаратуру любіла чытаць — Меня, Шмемана.

Чытаю нашу журналістыку — расійская мацнейшая, чым беларуская — і бачу, як паўтараюць тыя самыя думкі, толькі нанізваюць трохі іншыя факты.

Я заўсёды прыходзіла да чалавека як да сябра.

Я не народнік па перакананнях.

У журналістыцы я шукаю новую думку.

Андруся Горвата мне шалёна цікава чытаць.

Летуценні на кухні і былі прычынай нашага паражэння, бо мы не ведалі рэальнага становішча.

Рэч не толькі ў страху. Людзі не бачаць у нашай апазіцыі пунктаў апоры.

Як быць шчаслівым у трывожны час? Закахацца. А яшчэ радаваць можа дзіця, прырода.

Абывацель — вечная фігура, шэрая маса. У вёсцы гэта селянін, які вельмі цяжка працуе, і ўся энергія сыходзіць на выжыванне. Настаўнік, доктар, інжынер — рэдка сустрэнеш чалавека думаючага. Да рэвалюцыі інтэлігенцыя ў вёсцы была мацнейшай. Па-мойму, у Расіі тое самае. І вылезці з гэтага вельмі цяжка. Вось мы запрасілі Вольгу Седакову, і я сядзела і думала, вось яны аскепкі сапраўднай расійскай інтэлігенцыі.

Я ў палітыку не пайду, я заўжды буду пісьменніцай. А сапраўднае пісьменніцтва забірае цябе цалкам. Быць добрым пісьменнікам — гэта ўсё жыццё.

Я доўга збіраю матэрыял, і толькі на пяты-шосты год знаходзяцца сілавыя лініі.

Я нядаўна Чалага чытала, вельмі спадабалася мне.

У нас праблема, што на чале ніводнай справы няма моцных асобаў. Быў даволі цікавы Мілінкевіч, але і яго зламалі.

Выпрабаванне лагерамі вытрымалі лепш, чым выпрабаванне далярам.

У нас імператарскае прэзідэнцтва з дамешкам сацыялізму.

З людзьмі пачынаеш гаварыць — у іх каша ў галаве.

Дай бог сіл Украіне. Калі вы адарвяцеся ад савецкага мінулага, то і на нас гэта паўплывае.

Майдан — на антырасійскім быў замяшаны. Калі б не было антырускага, Майдану б не было.

Пазняка не хапіла, ён аказаўся вельмі вузкім чалавекам. Яму трэ было быць тут, і разам з народам прайсці гэты шлях. А [не] з-за мяжы даваць парады, ва ўсіх бачыць правакатараў…

Мой бацька быў камуніст да канца жыцця. Прасіў партбілет пакласці ў труну.

Мы не ведаем, хто мы.

Нянавісць нас не ўратуе. Нас уратуе разуменне.

Людзі разумнейшыя і за ўладу, і апазіцыю, бо яны наездзіліся [па свеце] і чытаюць.

Чытач, якому я на кніжным кірмашы падпісвала кнігу, сказаў мне: «Я ніколі з такой радасцю не стаяў у чарзе. Я сыходжу з пачуццем, што я не адзін».

Мы будзем бачыць эфект травы. Людзі, у якіх улада, многае могуць зрабіць, але не могуць спыніць час.

Мы — посткаланіяльная краіна. А ахвяра — гэта небяспечная істота. Але нацыю нельга пабудаваць на крыўдзе. Яе трэба будаваць на самапавазе.

У Беларусі пакуль усё пранізана савецкім.

Пагавары з любым айцішнікам, і робіцца ясна. Праз 10 гадоў тое, у чым мы корпаемся сёння, стане зусім нецікавым. Занадта паскорыўся час.

Я зайшла ў Маскве ў краму. У нас у Мінску выбар лепшы. Я так і сказала. А мне расійская жанчына, якая пачула, кажа: «Гэта Абама вінаваты».

Давайце рабіць з сябе сучасных людзей.

Каментары65

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА2

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ64

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»194

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт1

«Не для таго працую, каб тысячамі даляраў раскідвацца». Беларуска ў Польшчы праз суд спрабуе вярнуць заклад за кватэру9

Цэны на каву і апельсінавы сок у ЗША ўзляцяць да нябёсаў з-за мытаў5

Па справе Гаюна адбылося ўжо як мінімум шэсць судовых працэсаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА2

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць