Рассельгаснагляд уводзіць дадатковыя патрабаванні пры ўвозе з Беларусі прадукцыі, што нясе рызыку распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней (АЧС), паведаміла ria.ru прэс-сакратар службы Юлія Мелано.

Reuters.com

Reuters.com

Мелано патлумачыла Інтэрфаксу: мера аналагічная той, што Беларусь прымяняе да расійскай прадукцыі з 2015 года. Тады Беларусь пашырыла пералік расійскай жывёлагадоўчай прадукцыі, у дачыненні да якой прымяняюцца спецыяльныя дадатковыя меры ў выглядзе дазволу на ўвоз з-за распаўсюджвання ў Расіі яшчуру, грыпу птушак і афрыканскай чумы свіней.

Паводле яе слоў, Рассельгаснагляд не раз прасіў беларускіх калегаў «адмяніць дыскрымінацыйныя меры», але пытанне так і не вырашылася.

Спецыяльны дазвол спатрэбіцца як на жывых свіней, так і на перапрацаваную прадукцыю.

Нагадаем, 3 лютага Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі ялавічыны з Мінскай вобласці ў Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?