Колішні маладафронтавец, а цяпер свецкі леў Іван Шыла справакаваў дыскусію ў фэйсбуку сваёй пацыфісцкай заявай.

«Тут у стужцы пытаюцца, пайшлі б вы ваяваць за Лукашэнку супраць Расіі? Ну такія часы і такія пытанні, — напісаў Шыла. — Я б не пайшоў. Справа не ў Лукашэнку, а ў вайне. Любая вайна, і я ўжо праз гадзіну стараюся з'ехаць з Беларусі. Ніякага гераізму. З'ехаць, проста фізічна перамясціцца туды, дзе ў тваім жыцці менш пагроз. Аддаваць жыццё за краіну/нацыю/чыюсьці будучыню — не, гэта не для мяне».

Шылу рэзка адказаў Эдуард Пальчыс:

«Тое пачуццё, калі ведаеш, што многія жанчыны засаромеюцца пакінуць Беларусь у крытычны момант, а ўбогія левалібералы мужчынскага полу гатовыя драпаць пры першай небяспецы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0